BE RU EN

Сямашка па-ранейшаму не ведае, колькі будзе каштаваць расейскі газ

  • 14.10.2008, 17:41

Беларусь працягвае перамовы з Газпрамам аб кошце на газ у 2009 годзе, заявіў журналістам у Менску першы намеснік прэм'ер- міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

«Не ведаю яшчэ, вядзем перамовы», - сказаў першы віцэ- прэм'ер, адказваючы на пытанне «Интерфакса» аб тым, які будзе кошт на газ для Беларусі ў 2009 годзе.

Кажучы аб праблеме вызначэння кошту газу для Беларусі, У.Сямашка нагадаў, што раней бакі дамовіліся аб пераходзе на роўнадаходныя з еўрапейскімі кошты на газ 1 студзеня 2011 года, з гэтага жа часу роўнадаходнымі павінны стаць і кошты ўнутры самой Расеі. Той факт, што Расея перанесла пераход на роўнадаходныя кошты ўнутры краіны на 3-4 гады, на думку У.Сямашкі, дае падставы і Беларусі перайсці на роўнадаходныя з еўрапейскімі кошты на газ пазней. "Калі вы сабе гэты рух змянілі з крутога на пакатае, дык дазвольце і нам – «саюзнай дзяржаве» - рухацца па пакатай траекторыі", - вобразна выказаў пазіцыю Беларусі першы віцэ-прэм'ер урада.

У той жа час пазіцыя Расеі аб пераходзе на роўнадаходныя кошты зразумелая Беларусі. "Мы разумеем, што трэба ісці да роўнадаходных коштаў, і вітаем гэты рух", - заявіў У.Сямашка.

Нагадаем, што расейскі бок заяўляе, што кошт на газ для Беларусі з 2009 года складзе ад 200 да 250 даляраў ЗША.

Апошнія навіны