BE RU EN

Лукашэнка: «Камсамол – гэты асаблівы стан душы»

  • 29.10.2008, 12:06

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што «з гісторыяй УЛКСМ непарыўна звязаная біяграфія шматлікіх пакаленняў, ён заўсёды быў на перадавой у вырашэнні стратэгічных для краіны задачаў».

Аб гэтым ён заявіў у сваім віншаванні беларусаў з 90-годдзем камсамола, перадае БелТА.

"Камсамол - гэтае дзіўнае яднанне лёсу краіны і кожнага з нас, пламень творчасці і запалу, асаблівы стан душы", - заявіў беларускі кіраўнік.

"Юбілейныя ўрачыстасці даюць магчымасць выказаць удзячнасць ветэранам УЛКСМ за захаванне пераемнасці пакаленняў і неацэннага досведу - падмурка для згуртавання цяперашняй моладзі", - гаворыцца ў віншаванні беларускага лідэра.

"Сёння славутую гісторыю і лепшыя традыцыі камсамола працягвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", - адзначыў Лукашэнка.

Апошнія навіны