BE RU EN

Былы кандыдат у «дэпутаты» Алесь Мех ня можа знайсці працу

  • 13.11.2008, 11:08

Экс-кандыдат ў «дэпутаты» ад Партыі БНФ Алесь Мех, які за сваю палітычную дзейнасць быў звольненым з працы, дагэтуль ня можа працаўладкавацца ў Кобрыне.

Непрыемнасцi для iнжынера Кобрынскага ўпраўлення магiстральных газаправодаў Алеся Меха распачалiся пасля «нефармальнай гутаркi» ў кабiнеце начальнiка прадпрыемства Уладзiмiра Галашкi. «Выхавальную» размову ў гэтым сама кабiнеце з Мехам, акрамя Галашкi, праводзiў начальнiк Кобрынскага КДБ спадар Басько. Ейны сэнс палягаў у наступным: Меху было прапанавана ўзважыць мэтазгоднасць уласнага ўдзелу ў «парлямэнцкіх выбарах». Калi казаць проста — у выпадку вылучэння на «выбары» Алесю Меху пагражалi стратай месца працы.

Гэта ў рэшце рэшт i адбылося. Алесь Мех з пасады iнжынера Кобрынскага ўпраўлення магiстральных газаправодаў быў звольненым i звярнуўся ў суд. Судовае разбiральнiцтва не дапамагло. Суддзя Аляксандар Бабаскiн, у адрозненне ад шматлiкiх беларускiх i мiжнародных праваабаронцаў, палiчыў звальненне Меха законным. З прысуду вынiкае, што Меха пазбавiлi працы ў поўнай адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам, i нiякай палiтыкай справа нiбыта не патыхала...

Алесь Мех працягвае дабiвацца справядлiвасцi. Ён падаў касацыйную скаргу, але Кобрынскi суд яе не задаволiў.

«Звычайна касацыйныя скаргi разглядаюцца на працягу 10—15 хвiлiн. А нашую скаргу разглядалi цягам ажно трох гадзiн. Падчас разгляду я звярнуў увагу суддзяў на тое, што пратакол папярэдняга судовага пасяджэння поўны граматычных памылак. Судовая калегiя гэты факт прызнала, але ў рэшце рэшт было вырашана, што на вынiковае рашэнне граматычная непiсьменнасць супрацоўнiкаў правасуддзя не паўплывала.

Больш за тое: нават пракуратура пацвердзiла факт, аб якiм я расказваў на першым судовым пасяджэннi, а менавiта — што нiякага галасавання аб маiм вызваленнi з працы не было, i як на прафкаме прымалi рашэнне аб маiм звальненнi, увогуле невядома... Калегiя суддзяў не прыняла да ўвагi i гэты факт, але першапачатковае рашэнне пакiнулi без змяненняў», - распавёў у інтэрв’ю газэце «Народная воля» Алесь Мех.

Ён не збiраецца спыняцца й мае намер прайсцi па ўсiх прыступках судовай лесвiцы — аж да Вярхоўнага суда.

«Iншага выйсця ў мяне няма. Зараз увесь вольны час у мяне iдзе на напiсанне скаргаў у разнастайныя iнстанцыi. Акрамя таго, я спрабую знайсцi працу ў Кобрыне. Але нi прыватныя, нi тым больш дзяржаўныя ўстановы мяне на працу не бяруць... Спадзяюся, што праз нейкi час сiтуацыя зменiцца...», - кажа апазыцыянер.

Чытач «Народнай волі» Алег пацвярджае, што жыхары Кобрына спадзяюцца на перамогу Алеся Меха і з ахвотай падтрымліваюць свайго земляка.

«Кабрынчукі сочаць за тым, як Мех змагаецца з сыстэмай. Спадзяюцца, што ён выйдзе пераможцам. Ён у нас выступаў на заводзе. Усім спадабаўся ягоны выступ – выразна, зразумела, дасягальна. Калі дырэктар хацеў перашкодзіць ягонаму выступу, Мех у карэктнай форме так яму адказаў, што той да канца ўжо сядзеў ціха. Пасля выступу ўся заля апладавала, не баяліся. А што баяцца? У нас заробак - 270-310 тысяч рублёў”, - заўважыў чытач.

Апошнія навіны