BE RU EN

У Беларусь прыбыў міністр абароны Азербайджана

  • 13.11.2008, 11:51

Сёння ў Менск з трохдзённым працоўным візітам прыбыў міністр абароны Азербайджана генерал-палкоўнік Сафар Абіеў.

Аб гэтым паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Мінабароны Беларусі.

З кіраўніком вайсковага ведамства Азербайджана сустрэнецца міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў. Бакі абгавораць пытанні развіцця двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва.

Праграмай візіту прадугледжанае азнаямленне азербайджанскай дэлегацыі з узбраеннем і ваеннай тэхнікай беларускага войска, наведванне Ваеннай акадэміі.

Апошнія навіны