BE RU EN

Міхаіл Грабоўскі: «Чаго Сяргей так уз'еўся — не разумею»

  • 13.11.2008, 14:39

Матч НХЛ паміж клубамі «Таронта» і «Манрэаль» (лік 6:3) скончыўся сутычкай паміж двума беларускімі хакеістамі – форвардам «Таронта» Міхаілам Грабоўскім і гульцом «Манрэаля» Сяргеем Касціцыным.

У гутарцы з карэспандэнтам «Прессбола» беларускі цэнтрфорвард "Таронта" выказаў сваё стаўленне да канфлікта з Сяргеем Касціцыным.

- З чаго раптам Сяргею ўздумалася цябе так жорстка сустракаць?

— Прыём як прыём, тут на Сяргея крыўдзіцца няма за што. Гэта ўсёткі НХЛ, тут насамрэч і не такое здараецца. А вось з чаго раптам ён далей уз'еўся — не разумею. Можа правы адабралі, можа з дзяўчынай праблемы — хто яго ведае. Але я сапраўды ў гэтых яго цяжкасцях не вінаваты.

Па адной з версіяў, ты яму сказаў нешта пасля сутыкнення. Ды і па "карцінцы" гэта было бачна. Што ўсёткі?

— Даслоўна не ўзгадаю, звычайная сварка ў такіх выпадках. Накшталт прапанаваў паглядзець на табло і заадно сказаў, што малады ён са мной біцца. Гэтак жа і ёсць, "панесла", відаць, хлопца. Андрэй жа не палез са мной высвятляць адносіны, бо старэйшы і больш стрыманы. А калі ў кагосьці кулакі вельмі свярбяць памахацца, можна дачакацца заканчэння сезону і разабрацца адзін з адным у Менску.

Апошнія навіны