BE RU EN

Актывісты АГП папрасілі палітычнага прытулку ў Бельгіі і Галандыі

  • 25.11.2008, 11:37

Чальцы гарадзенскай суполкіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Падчыненкаў і Уладзімір Ларын папрасілі палітычнага прытулку у Бельгіі і Галяндыі. Свае дзеянні апазыцыянеры звязваюць пераследам з боку КДБ.

Той факт,што былы кандыдат у “дэпутаты” беларускага “парламента” Віктар Падчыненкаў і кіраўнік ягонага выбарчага штаба Уладзімір Ларын папрасілі палітычнага прытулку за мяжой, падцвердзіў старшыня гарадзенскай абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрась Істомін, перадае “Радыё Рацыя”.

Па ягоных словах, цяперашнім часам Віктар Падчыненкаў знаходзіцца ў Антвэрпэне, а Уладзімір Ларын – у Амстэрдаме.

Для кіраўніцтва партыі пакуль не зусім зразумела, чым выкліканыя такія крокі з боку апазыцыйных дзеячоў. Бліжэйшым часам уцекачы абяцалі выйсці на сувязь і абгрунтаваць сваё рашэнне пакінуць краіну.

Юрась Істомін не выключае, што чальцы партыі вымушана з’ехалі за мяжу, спалохаўшыся пераследу з боку КДБ: некалькі тыдняў таму іх, як і многіх іншых апазыцыйных дзяячоў , выклікалі на размову ва ўпраўленне камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гарадзенскай вобласці.

Апошнія навіны