У менскім АМАПе будзе жаночы ўзвод
- 25.11.2008, 14:29
У палку АМАПа ГУУС Менгарвыканкама служаць не толькі мужчыны, паведаміў у інтэрв'ю «Вечернему Минску» намеснік камандзіра палка Уладзімір Галімскі.
«Мы пачалі набіраць у свае шэрагі і жанчын. Пакуль гэта ўсяго дзве супрацоўніцы: інспектар-псіхолаг Вікторыя Мельнікава і Алена Шабановіч. Яна — міліцыянт і нароўні з мужчынамі заступае на баявое дзяжурства. Дарэчы, дзяўчына — майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо.
Таксама ў хуткім часе да нас на пасаду міліцыянтаў прыйдуць яшчэ тры новыя супрацоўніцы — пытанне аб іх прызначэнні ўжо вырашанае. Плануем нават стварыць жаночы ўзвод — 20 чалавек — для службы ў горадзе», - сказаў Уладзімір Галімскі.