BE RU EN

МУС прапаноўвае лічыць інтэрнэт грамадскім месцам

  • 25.11.2008, 16:26

24 лістапада намеснік начальніка ўпраўлення «К» МУС Беларусі Ігар Пармон падчас круглага стала, арганізаванага АБСЕ і Мініінфармацыі, выступіў з дакладам «Інтэрнэт. Сучасныя пагрозы».

Робячы націск на спецыфіку працы міністэрства Ігар Пармон закрануў, у тым ліку, і змесціва інтэрнэт-рэсурсаў, якія могуць патрапіць пад вызначэнне інтэрнэт-СМІ, паведамляе сайт Electroname.com.

На думку міліцэйскага чыноўніка, сучаснаму беларускаму заканадаўству не хапае больш дакладнага вызначэння самога інтэрнэт-асяроддзя. У сучасным беларускім заканадаўстве ёсць прабел, звязаны з тым, што няма вызначэння Інтэрнэту як грамадскага месца. У заканадаўстве ёсць тэрмін "сеткі агульнага карыстання", што разумее пад сабой аднясенне Інтэрнэту да грамадскага месца, але дакладна на гэта не вызначае. Ігар Пармон лічыць, што адназначнае заканадаўчае афармленне гэтага факту дазволіла б пазбегнуць дваістага тлумачэння і неабходнасці прымаць у дачыненні да Інтэрнэту спецыяльных законаў і пастановаў і дазволіла б ўжываць існуючае заканадаўства і ў дачыненні да правапарушэнняў у сетцы, у прыватнасці артыкула 188 КК "Паклёп".

Апошнія навіны