BE RU EN

Нявыглас: Футболу таксама прыйдзецца «сціснуцца»

  • 17.12.2008, 9:11

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас у інтэрв'ю газеце «Всё о футболе» пракаментаваў сітуацыю з развіццём гэтага віду спорта ў Беларусі.

"Аснова існавання беларускага футбола — дзяржаўная падтрымка. Таму я перакананы, што вялікіх негатыўных наступстваў сусветны фінансавы крызіс нам не прынясе", -- сказаў Нявыглас.

"Так, мусіць, па шэрагу пазіцый, у першую чаргу грашовых, прыйдзецца сціснуцца, дыферэнцаваць выдаткі клубаў, — сказаў Г.Нявыглас. — Але працу ў гэтым напрамку мы вядзем з клубамі ўжо тры гады. Мы дамагаемся таго, каб 30% дзяржаўнай дапамогі ішло на развіццё дзіцяча-юнацкага футбола і інфраструктуры, а на "праяданне" — як мага менш".

Па словах кіраўніка БФФ, цяпер наступіў трансферны перыяд, і ўсе без выключэння клубы заробяць на продажах гульцоў. "Уласныя сродкі, заробленыя ў цэлым, складаюць 60% бюджэту. Таму, я лічу, мы больш гатовыя да фінансавага крызісу, чым шматлікія іншыя віды спорта. У нас няма ні аднаго клуба, які б не зарабляў сам", — адзначыў Г.Нявыглас.

Кіраўнік федэрацыі лічыць, што фінансавы крызіс у першую чаргу кране расейскі і ўкраінскі чэмпіянаты. "Але гэта пойдзе толькі на карысць. Адбудзецца дыферэнцыяцыя, прызямленне неймаверных заробкаў, якія гульцы відавочна не зарабляюць", — заявіў Г.Нявыглас.

Апошнія навіны