BE RU EN

Да беларускіх дзетак Дзед Мароз прыедзе на трактары «Беларусь»

  • 17.12.2008, 12:49

25 снежня ў Менску пройдзе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. Галоўны Дзед Мароз і Снягурка будуць ехаць на трактары «Беларусь».

Рэжысёрам шэсця прызначылі Вячаслава Паніна.

- Галоўны Дзед Мароз і Снягурка будуць ехаць на трактары «Беларусь» - як прадстаўніку нашай моцнай прамысловасці, - паведаміў БелТА начальнік аддзела па справах мастацтваў упраўлення культуры Менгарвыканкама Уладзімір Анціповіч. - А за імі матацыклісты павязуць зімовыя сцягі з сімволікай Беларусі і Менска.

Ад кожнага раёна Менска ў шэсці будзе ўдзельнічаць па 20 параў дзядуляў і іх унучак. Разам з імі будуць раставыя лялькі, казачныя героі.

Шэсце пачнецца ў 11.00 каля Палаца спорту і пройдзе па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы. Менавіта на ёй адбудзецца фінальнае шоў. Скончыцца мерапрыемства эстрадным выступам і запальваннем цэнтральнай гарадской елкі.

Апошнія навіны