BE RU EN

Попыт на даляры на $55 мільёнаў перавысіў прапанову, курс утрымліваецца адміністрацыйна

  • 17.12.2008, 13:09

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 17 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс беларускага рубля ў дачыненні да даляра застаўся на ўзроўні 2200 рублёў за даляр.

Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту на 55.346 млн. даляраў перавысіў прапанову. Аб'ём пагадненняў склаў 102.386 млн. даляраў, попыт — 102.386 млн., прапанова - 47.040 млн.

Па выніках біржавых таргоў курс еўра павялічыўся на 98 рублёў і склаў 3107 рублёў за адзін еўра, курс расейскага рубля - на 0.23 рубля і склаў 79.94 беларускіх рубля за адзін расейскі, паведамляе АФН.

Нагадаем, 12 снежня курс даляра дасягнуў максімальнага прагнознага значэння на бягучы год 2200 рублёў, і Нацбанк запэўніў, што да канца года курс не перавысіць прадугледжаную на 2008 год мяжу.

Апошнія навіны