BE RU EN

З 1 студзеня даражэе «камуналка». На 15-20%

  • 17.12.2008, 15:23

Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўсталяваныя ў Беларусі з 1 студзеня 2009 года.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №1942 ад 16 снежня 2008 года.

Тарыф на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў усталяваны ў памеры Br296 у месяц за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання, што на 11,8% перавышае памер дзейснага тарыфу.

Новыя кошты і тарыфы на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння складуць Br43 458,3 за 1 Гкал (на 15,6% больш).

Тарыфы на халоднае водазабеспячэнне на каналізацыю павялічацца на 20% і складуць Br385,7 за 1 куб.м і Br242 за 1 куб.м адпаведна. Тарыф за вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адыходаў узрасце на 18,9% да Br4764 за 1 куб.м, за карыстанне ліфтамі - на 20% да Br1421 з аднаго чалавека, які пражывае, ў месяц.

Тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва з 1 студзеня 2009 года ўсталяваныя ў памеры Br173,3 за 1 кВт.ч. Дакументам вызначаныя таксама тарыфы на электраэнергію для насельніцтва, дыферэнцыяваныя па часавых перыядах. Так, пры ажыццяўленні дыферэнцыяванага ўліку кошт электрычнай энергіі ў перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складае Br121,1, максімальных (з 17.00 да 22.00) - Br346 за 1 кВт.ч. Тарыфы на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складуць 125,3 за 1 кВт.ч. (Br87,7 - у перыяд мінімальных і Br250,6 у перыяд максімальных нагрузак).

Кошт электраэнергіі для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш чым 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) усталяваная на ўзроўні Br173, у астатні час сутак - Br865. Таксама зацверджаныя кошты для насельніцтва на прыродны і звадкаваны газ.

Тарыфы на паслугі халоднага водазабеспячэння і каналізацыі з 1 студзеня 2009 года ўсталяваныя ў памеры Br860 і Br684,3 за 1 куб. м адпаведна за аб'ёмы, спажытыя грамадзянамі, якія пражываюць у прыналежных ім на праве ўласнасці індывідуальных жылых дамах (катэджах), звыш нормаў, зацверджаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

У адпаведнасці з пастановай, наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў, чальцы арганізацыяў грамадзянаў-забудоўшчыкаў, жылыя дамы якіх абсталяваныя шматтарыфнымІ электроннымі прыборамі ўліку электрычнай энергіі ціаўтаматызаванымі сістэмамі кантролю і ўліку электрычнай энергіі, робяць аплату спажытай электраэнергіі па выбары - зыходзячы з дыферэнцыяваных па часавых перыядах тарыфаў ці аднаставачнага тарыфу.

Для разлікаў за электрычную энергію па дыферэнцыяваных тарыфах у выходныя і святочныя дні ўжываюцца тарыфы, усталяваныя на перыяд мінімальных нагрузак.

Пастанова №1942 прынятая ў адпаведнасці з падпунктам указу №604 "Аб мерах па падвышэнні эфектыўнасці працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі" ад 6 кастрычніка 2006 года і ўступае ў сілу з 1 студзеня 2009 года.

Апошнія навіны