Чэргі на польскай мяжы з Беларуссю: машыны стаяць па восем гадзін
- 17.12.2008, 16:55
Кіроўцы фураў, якія чакаюць на ўезд у Польшчу, вымушаныя стаяць у чарзе да васьмі гадзін.
У Тэрэспалі ў чарзе трэба чакаць каля гадзіны, у Дарагуску – каля чатырох, а ў Грэбэнным - нават восем гадзін, перадае «Польскае радыё».
Як тлумачаць мытнікі, гэта вынік узмоцненага руху дробных гандляроў напярэдадні сьвятаў. Мытня папярэджвае, што на выходных сытуацыя можа пагоршыцца.
З польскага боку мяжы чэргаў для грузавых аўтамабіляў не назіраецца.