BE RU EN

МЗС прапаноўвае адмяніць экспартныя пошліны

  • 20.12.2008, 11:07

Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць, што «не ўсе экспартныя мыты, якія сёння ўжываюцца, з'яўляюцца стоадсоткава апраўданымі».

Аб гэтым паведаміў 19 снежня намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Антон Кудасаў, перадае БелТА.

«Не ўсе экспартныя мыты, якія сёння ўжываюцца, з'яўляюцца стоадсоткава апраўданымі», - адзначыў Антон Кудасаў.

МЗС фарміруе прапановы па адмене экспартных пошлін для беларускіх экспарцёраў па тых таварах, па якіх гэта магчыма, па якіх няма міжурадавых дамоўленасцяў. Калі такія ёсць, можна весці перамовы - у межах мытных дамоў існуюць механізмы, якія дазваляюць растлумачыць пазіцыю Беларусі партнёрам, адзначыў прадстаўнік МЗС.

Апошнія навіны