Перапынілася тэлефонная сувязь паміж Еўропай і Азіяй
- 20.12.2008, 12:15
Тэлефонная і Інтэрнэт-сувязь паміж Азіяй, Блізкім Усходам і Еўропай у пятніцу ўвечары нечакана перапынілася.
Аб гэтым паведамляе агенцтва France Presse са спасылкай на заяву France Telecom.
Непаладкі, па дадзеных кампаніі, выкліканыя абрывам кабеля ў падводнай ягонай частцы дзесьці паміж Сіцыліяй і Тунісам на адрэзку, які злучае Сіцылію і Егіпет.
«З-за чаго абарваўся кабель, пакуль невядома», - падкрэслілі ўва France Telecom.
Да месца аварыі накіраванае рамонтнае судна, аднак да бліжэйшага панядзелку яно будзе толькі дабірацца да каардынат меркаванага парыву, а пасля некаторы час запатрабуецца на ўласна рамонт.
Вялікая частка тэлефоннага і Інтэрнэт-трафіку Еўропа-Азія ў сувязі з аварыяй была перанакіраваная і зараз вядзецца праз Паўночную Амерыку. Хуткасць абмену дадзенымі з краінамі Азіі з-за гэтага панізілася прыкладна на 50 адсоткаў.