BE RU EN

Прыбытак «Беларусбанка» знізіўся на рэкордныя 63,3%

  • 20.12.2008, 12:44

У параўнанні з лістападам мінулага года прыбытак вядучага дзяржаўнага банка «Беларусбанк» упаў на рэкордныя 63,3%.

Дзяржбанк «АСБ Беларусбанк» у лістападзе 2008 года знізіў прыбытак на 38,3% у параўнанні з кастрычнікам, пасля паніжэння ў кастрычніку на 39,3% у параўнанні з вераснем.

У лістападзе бягучага года прыбытак Беларусбанка склаў 15,8 млрд. рублёў супраць 25,6 млрд. рублёў у верасні і 42,2 млрд. рублёў у жніўні, паведамляе АФН.

Апошнія навіны