ЗША і Ўкраіна падпісалі Хартыю аб стратэгічным партнёрстве
- 20.12.2008, 13:45
ЗША абавязаліся падтрымліваць Украіну ў яе імкненні стаць сябрам НАТА.
У пятніцу ў Вашынгтоне была падпісаная Хартыя аб стратэгічным партнёрстве Ўкраіны і ЗША.
Як перадае агенцтва УНІАН, у дакуменце, які сведчыць аб намеры ЗША паглыбіць адносіны з Украінай, адзначаецца важнасць двухбаковых адносінаў у сферы абароны, бяспекі, эканомікі, гандлю, энергетычнай бяспекі, дэмакратыі і культурнага абмену.
Акрамя таго, ЗША абавязаліся падтрымліваць Украіну ў яе імкненні стаць сябрам НАТА, падкрэслівае УНІАН. Як паведамлялася раней, у адпаведнасці з дамовай Вашынгтон ужо разглядае магчымасць стварэння дыппрадстаўніцтва ў Крыму.
Подпісы пад дакументам паставілі міністр замежных спраў Украіны Ўладзімір Агрызка і дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс. Цырымонія прайшла ў Дзярждэпартаменце ЗША.