BE RU EN

За спробу стварыць арганізацыю актывіста апазыцыі пакаралі штрафам

  • 29.12.2008, 17:44

Клецкі актывіст руху «За Свабоду» Сяргей Панамароў прызнаны вінаватым у спробе арганізацыі сходу. Суддзя пакарала апазыцыянера мільённым штрафам.

Міліцыянты напісалі ў пратаколе, што Панамароў рыхтаваў несанкцыянаваны сход, хаця насамрэч гутарка ішла толькі пра сустрэчу, на якой мелася стварыць мясцовую арганізацыю «Таварыства аховы помнікаў». Актывіста абвінавацілі у парушэнні артыкула 23.34 ч.2 КаАП. Сам “сход” міліцыянты правесці не дазволілі, бо заблакавалі доступ у Дом культуры Клецка.

Апытаныя з боку міліцыі сведкі прызнавалі, што сходу не адбылося. Ты не менш, суддзя Алена Гасцеева цалкам пагадзілася з довадамі міліцыянтаў, выкладзенымі ў пратаколе, і пакарала актывіста штрафам у 30 базавых велічыняў.

Па словах актывіста руху, напярэдадні сустрэчы з загадчыцай бібліятэкі Дома культуры была дасягнута дамоўленасць аб яе правядзенні ў чытальнай залі. За некалькі дзён да меркаванай сустрэчы супраць яе не пярэчылі і мясцовыя ўлады.

– Справа цалкам сфабрыкаваная. Я спрабую забраць з суда ўсе дакументы і неадкладна рушу ў пракуратуру. Упэўнены, што яна апратэстуе незаконнае рашэнне суддзі. Паводле Закону дазволу на сустрэчу, якую я рыхтаваў у бібліятэцы Дома культуры, не патрэбна, – кажа Сяргей Панамароў.

Апошнія навіны