BE RU EN

На вучняў ціснуць за неўступленне ў БРСМ, на настаўнікаў – за крытыку арганізацыі

  • 6.12.2008, 16:45

5 снежня навучэнец 10 класа сярэдняй школы №1 горада Докшыцы Павал Малюжанец быў выкліканы на гутарку да адміністрацыі школы. Падставай для гэтага стала прынцыповае нежаданне вучня ўступаць у БРСМ.

“Дырэктар школы Уладзімер Арцімёнка і намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Святлана Вялічка выклікалі мяне пасярод урока, завялі ў кабінет дырэктара і пачалі ўдвох мяне пераконваць і запалохваць праблемамі з навучаннем. Але ўдалося адстаяць сваю пазіцыю. Думаю, зараз будзе ціск з боку адміністрацыі школы. Радуе, што аднакласнікі амаль усе на маім баку – чакалі мяне пад дзвярыма кабінета дырэктара, пакуль ішла размова”, -- паведаміў газэце «Наша Ніва» Павал Малюжанец.

Таксама ў той жа дзень быў выкліканы да дырэктара настаўнік замежнай мовы Уладзімер Мядзюха, які на адным з урокаў негатыўна выказаўся пра БРСМ. Сакратар Докшыцкага раённага камітэта БРСМ запэўніў, што БРСМ не мае дачынення да дзеянняў адміністрацыі школы і паабяцаў нагадаць кіраўніцтву школы аб недапушчальнасці дзеянняў падобнага кшталту.

Апошнія навіны