BE RU EN

У зоне грузіна-расейскага канфлікту працуюць два беларускія журналісты

  • 14.08.2008, 12:39

Цяпер у зоне канфлікту знаходзяцца два беларускіх фотакарэспандэнты - Віктар Драчоў (France Press) і Сяргей Грыц (Associated Press).

Па звестках «Рэпарцёраў бяз межаў», на расейска-грузінскай вайне забітыя 4 журналісты, шматлікія былі параненыя. Сярод загінулых – аператар галандскага тэлеканалу RTL-2 Стан Сторыманс, Грыгол Чыхладзэ, рэдактар тэлекампаніі «Аланія», карэспандэнт рускага Newsweek Аляксандар Клімчук, кіраўнік фота-інфармацыйнага агенцтва Caucasus Press Images, які працаваў фотакарэспандэнтам ИТАР-ТАСС.

Таксама, па звестках "Рэпарцёраў бяз межаў", загінуў грузінскі журналіст і ягоны кіроўца, іхнія імёны не называюцца. Спецыяльны карэспандэнт турэцкага каналу NTV Ільмі Акалаглу і ягоны апэратар Кумхур Каткая ўтрымліваюцца ў Паўднёвай Асеціі прадстаўнікамі расейскіх узброеных сілаў. У сваю чаргу, рэпарцёр турэцкага канала Kanalturk Левент Азцюрк і ягоны аператар Гірай Ірвін таксама затрыманыя, але ў Паўночнай Асеціі.

Апошнія навіны