BE RU EN

Са 150 прадстаўнікоў БНФ у менскія ўчастковыя камісіі прайшлі толькі 2

  • 14.08.2008, 15:43

Са 150 чалавек, вылучаных ад Партыі БНФ сябрамі ўчастковых выбарчых камісіяў у горадзе Менску, зацьверджаныя 2.

Гэта Аляксандра Клімовіч, зацьверджаная на 541 участку Ўсходняй выбарчай акургі № 107, дзе вылучаецца Вінцук Вячорка, і Анастасія Міхайлава, зацьверджаная на 284 участку Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99, дзе вылучаецца Юрась Карэтнікаў.

"Я лічу гэта зьдзекам над прынцыпамі дэмакратычнасьці і празрыстацьці выбараў, - кажа намесьнік кіраўніка Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі. - Са 150 вылучаных зацьвердзілі толькі дваіх. Улада паказала ў чарговы раз сваю паталягічную няздольнасьць пазбавіцца татальнага кантролю над выбарчым працэсам".

Апошнія навіны