Прэс-канферэнцыя Аляксандра Казуліна адбудзецца 20 жніўня ў 11.00
- 19.08.2008, 16:15
Прэс-канферэнцыя былога палітвязня Аляксандра Казуліна адбудзецца 20 жніўня, у 11.00 у офісе Партыі БНФ па адрасе: вул. Машэрава (Варвашэні), 8. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла прэс-сакратар палітыка Раіса Міхайлоўская.
Нагадаем, што палітвязень быў вызвалены з калоніі №3 горада Віцебска 16 жніўня. Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь быў арыштаваны за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года. 13 ліпеня 2006 года Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 год турэмнага зняволення.