BE RU EN

Надзвычайны саміт краінаў Еўразвязу па сітуацыі ў Грузіі адбудзецца 1 верасня

  • 25.08.2008, 1:07

Прэзідэнт Францыі Нікаля Саркозі 1 верасня склікае надзвычайны саміт краінаў Еўразвязу па сітуацыі ў Грузіі, паведамляе агенцтва «Франс Прэс» з спасылкай на заяву з офісу французкага прэзідэнта.

У заяве сакратарыяту зазначаецца, што, склікаючы саміт, Францыя карыстаецца сваім правам як краіны-старшыні у Еўрапейскім звязе на сённяшні дзень.

Плянуецца, што на сустрэчы кіраўнікі 27 дзяржаваў-чальцоў звязу абмяркуюць праблему дапамогі Грузіі і паспрабуюць выпрацаваць агульныя прынцыпы наступных узаемаадносінаў з Расеяй.

22 жніўня Расея афіцыйна заявіла аб канчатку вываду сваіх войскаў з тэрыторыі Грузіі, аднак шэраг еўрапейскіх краінаў працягвае вінаваціць Маскву ў невыкананні ўмоваў мірнай дамовы, дасягнутай пры пасрэдніцтве Н.Саркозі.

Нагадаем, сёння, адказваючы на пытанні нямецкіх журналістаў, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што ЕЗ можа спрыяць скліканню міжнароднай канферэнцыі па Грузіі, куды будуць запрошанымі таксама Азербайджан, Арменія і Ўкраіна. Мэтай канферэнцыі вінная стаць дапамога Грузіі ў аднаўленні ейнай эканомікі і інфраструктуры. У выпадку склікання падобнага саміту Расея туды запрошанай ня будзе, зазначыла канцлер.

Апошнія навіны