BE RU EN

Краіны АДКБ правядуць у Менску выставу ўзбраенняў

  • 25.08.2008, 9:25

Краіны Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) правядуць у траўні 2009 году выставу ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі ў Менску.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Сямерыкаў.

"На працягу апошніх двух гадоў у АДКБ падрыхтавалі і падпісалі дамову аб стварэнні міждзяржаўнай камісіі па вайскова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, - нагадаў ён. - У рамках дзейнасці гэтай камісіі прэзідэнты дзяржаваў Арганізацыі падпісалі дамову аб сумеснай рэклямна-выстаўнай дзейнасці".

У якасці прыкладу рэалізацыі гэтага дакумента Валерый Сямерыкаў назваў удзел краінаў АДКБ у адбываўшымся з 20 па 24 жніўня ў маскоўскім "Экспоцентр" Міжнародным салоне ўзбраення і вайсковай тэхнікі "МВСВ-2008". У экспазыцыі АДКБ прадстаўлена прадукцыя трох краінаў з сямі – Беларусі, Расеі і Арменіі.

Апошнія навіны