BE RU EN

ЗША могуць разарваць ядзерныя дамовы з Расеяй

  • 25.08.2008, 12:05

З-за канфлікту Расеі з Грузіяй Белы дом разглядае магчымасць прыпынення ратыфікацыі расейска-амэрыканскай дамовы аб супрацоўніцтве ў ядзернай сферы, піша амэрыканскае выданне “The Wall Street Journal”.

Гэтая дамова была падпісанай ў траўні 2008 году і адразу ж занесенай ў сенат для ратыфікацыі, якая, па разліках Белага дому, была віннай адбыцца ў верасні 2008. Зараз гэта малаверагодна незалежна ад ягонага рашэння.

Старшыня камітэту па міжнародных справах сенату ЗША і кандыдат у віцэ-прэзідэнты ад дэмакратаў Джозаф Байден заявіў, што "дзеянні Расеі ўжо выключылі магчымасць заканадаўчых высілкаў па пасоўванні расейска-амэрыканскага партнэрства пры цяперашнім складзе кангрэсу, уключаючы ...> пашырэнне супрацоўніцтва з Расеяй у атамнай сферы". Байден таксама заявіў аб немагчымасці адмены папраўкі Джэксана - Вэніка, "што блякуе ўступ Расеі ў СГА".

Аб тым, што расейскія пляны далучэння да СГА "пад пагрозай", заявіў часопісу “Spiegel” і міністар гандлю ЗША Карлас Гут’ерэс. Партнэр юркампаніі Cleary Gottlieb Пол Маркуард лічыць, што яшчэ адным следствам пагаршэння стасункаў можа стаць "рост увагі камітэту па замежных інвестыцыях у ЗША (CFIUS)" да расейскіх інвестыцыяў, хоць "сумнеўна, што CFIUS пачне блякаваць інвестыцыі толькі таму, што яны расейскія".

Раней паведамлялася, што Саркозі папярэдзіў Мядзведзева аб магчымых праблемах з Еўразвязам.

13 жніўня дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс зазначыла, што "прыйдзе час заняцца наступствамі таго, што адбылося", празрыста намякнуўшы на тое, што Расеі можа пагражаць міжнародная ізаляцыя, калі яна ня зробіць належных саступкаў Западу.

Апошнія навіны