BE RU EN

Тарыел Майсурадзэ: «Прызнаць незалежнасць Абхазіі - гэта тое сама, што зрабіць аўтаномнай Берасцейскую вобласць»

  • 27.08.2008, 9:58

Беларускі артыст грузінскага паходжання Тарыел Майсурадзэ пракаментаваў у інтэрв'ю «КП у Беларусі» аднабаковае прызнанне Расеяй незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

«Я вырас у Абхазіі, з'ехаў адтуль толькі ў 18 гадоў. Гэта заўсёды была частка Грузіі, якую, па сутнасці, можна падзяліць на дзевяць частак. Прызнаць незалежнасць Абхазіі - гэта тое сама, што зрабіць аўтаномнай Берасцейскую вобласць. Так не вырашаюцца пытанні ў ХХI стагоддзі», - заявіў спявак.

Апошнія навіны