Французскі турыст выпадкова парушыў беларускую мяжу
- 19.09.2008, 9:24
За парушэнне польска-беларускай мяжы 17 верасня памежнікамі Берасцейскай памежнай групы быў затрыманы грамадзянін Францыі.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, мужчына растлумачыў, што знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы з турыстычнай мэтай. Едучы на ровары, ён заблукаў і перасёк дзяржаўную мяжу, тым самым здзейсніў правапарушэнне, прадугледжанае арт. 23.31 КаАП (парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы).
Замежнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання і перададзены прадстаўнікам памежнай варты Польшчы.