BE RU EN

Матч Кубка Дэвіса Беларусь — Грузія адкладзены з-за дажджу

  • 19.09.2008, 10:46

Матч другога раўнда плэй-оф першай групы Эўра-Афрыканскай зоны паміж мужчынскімі тэніснымі зборнымі Беларусі і Грузіі адкладзены з-за дажджу на нявызначаны тэрмін.

Аб гэтым паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры матчу.

Першымі на корт 19 верасня ў 10.00 павінны былі выйсці першы нумар беларусаў Уладзімір Ігнацік і другая ракетка гасцей Лада Чыхладзэ.

Месцам правядзення матчу абраны Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе на праспекце Пераможцаў.

Апошнія навіны