BE RU EN

У Менску адбываюцца стыхійныя пратэсты прадпрымальнікаў

  • 23.01.2009, 10:04

Сёння а 9 гадзіне раніцы каля сотні прадпрымальнікаў сабраліся на стыхійны мітынг ля адміністрацыі Цэнтральнага аўтамабільнага рынку ў мікрараёне Малінаўка ў Менску.

Індывідуальны прадпрымальнікі, абураныя студзеньскім падвышэннем арэнднай аплаты на 50-60 %, патрабавалі ад адміністрацыі рынку вырашыць гэтае пытанне, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Нягледзячы на даволі доўгія перамовы прадпрымальнікаў з прадстаўніком адміністрацыі – да незадаволеных людзей выйшай дырэктар «Цэнтральнага аўтамабільнага рынку» і замдырэктар «Гандлёвага сусвету «Кольца» – праблема засталася нявырашанай. Таму заўтра чакаецца працяг перамоваў Савету прадпрымальнікаў з адміністрацыяй рынку. Мітынг адбудзецца а 15-й гадзіне ля будынку адміністрацыі «Цэнтральнага аўтамабільнага рынку».

Апошнія навіны