BE RU EN

ДТЗ у Менску: кіроўца выпіваў і закусваў проста па ходзе (Фота)

  • 15.10.2009, 11:46

Менскі кіроўца вырашыў зрабіць бар проста ў сваёй машыне, прычым не заглушаючы рухавік.

Выпіваў і закусваў ён проста па ходзе. У выніку на вуліцы Маякоўскага ўехаў у аўтамабіль, які стаяў на святлафоры, паведамляе СТВ.

Экспертыза паказала, што ў крыві мужчыны 3 праміле – гэта прыкладна бутэлька гарэлкі. Як распавядаюць супрацоўнікі ДАІ, з салона кіроўца літаральна вываліўся. Дарэчы кіроўчы стаж у яго 34 гады.

Апошнія навіны