BE RU EN

Віктар Ганчарэнка: «Мы цалкам заслужылі перамогу»

  • 23.10.2009, 9:18

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка пасля матчу Лігі Еўропы з грэчаскім АЕКам (2:1) адзначыў байцоўскія якасці сваіх падапечных.

«Залішне казаць, што я задаволены. Лічу, што мы цалкам заслужылі перамогу. У папярэднія дні мы толькі пра гэта і думалі, настройваліся на максімальны вынік. Праявілі характар на не самім лепшым полі. Газон быў вельмі цяжкі, на ім вельмі цяжка атакаваць пазіцыйна.

Супернік страціў двух цэнтральных абаронцаў, я па сабе ведаю, як цяжка папоўніць такую страту. Нават калі выпадае адзін гулец абароны, дык гэта ўжо праблема.

Ці лічу я, што арбітр дапамог нам выйграць? Не хачу каментаваць судзейства. Каманда, якая прайграла, заўсёды незадаволеная арбітрам. Мы таксама можам сказаць, што ў некаторых эпізодах арбітр прымаў памылковыя рашэнні не на нашую карысць. Напрыклад, Крывец мне сказаў, што яго зносілі ў чужой штрафной. Але пенальці там ніхто не паставіў.

Занадта мала людзей убачылі ўжывую нашую першую еўракубкавую перамогу? Хай крыўдзяцца тыя, хто сёння не прыйшоў на стадыён», – заявіў Ганчарэнка.

У чацвер, 22 кастрычніка, адбыліся матчы трэцяга тура групавога этапу Лігі Еўропы. БАТЭ выйграў у АЕКа - 2:1.

Апошнія навіны