BE RU EN

Помнік Леніну, які забіў чалавека, знеслі

  • 7.10.2009, 11:37

Бетонны Ленін, які прыціснуў да смерці маладога чалавека з Гомельскай вобласці, больш не будзе стаяць у гарадскім пасёлку Уваравічы (Гомельская вобласць).

Як паведаміў «Радыё Свабода» старшыня сельскага савета Ігар Іванчыкаў, помнік Леніну ўсёткі знеслі.

Рашэнне пра знос прымалі супольна. Сельсавет праводзіў анкетаванне ў мясцовых жыхароў. Тым, хто не запаўняў анкету, тэлефанавалі. У выніку перавага апынуўся на баку прыхільнікаў зносу помніка.

Нагадаем, што трагедыя адбылася 10 жніўня на тэрыторыі школы ў гарадскім пасёлку Уваравічы. 21-гадовы хлопец залез на пастамент помніка Леніну (яго вышыня каля 5-7 м) і паспрабаваў павіснуць на працягнутай наперад руцэ правадыра. У гэты момант адбылося абвальванне цяжкой канструкцыі. У выніку малады чалавек памёр. Нягледзячы на трагедыю, мясцовыя ўлады нават хацелі рэстаўраваць «помнік-забойцу».

Апошнія навіны