BE RU EN

Расейскі афіцэр скраў у жодзінскай краме шампунь

  • 9.10.2009, 13:37

6 кастрычніка ў горадзе Жодзіна ў краме «Белмаркет» быў зафіксаваны крадзеж.

Малады чалавек спрабаваў вынесці з крамы шампунь. Паводле дадзеных газеты «Наша Ніва», яго спынілі ахоўнікі. Злодзей спрабаваў уцячы праз акно, аднак яго схапілі. Высветлілася, што малады чалавек — афіцэр расейскага войска, які прыбыў у Беларусь на вучэнні «Захад-2009». Далейшы лёс злодзея будзе вырашаць вайсковая пракуратура.

У краме, які знаходзіцца на вуліцы «імя 50-годдзя Кастрычніка» з журналістамі размаўляць адмовіліся. Толькі, «што пісаць пра гэта нельга».

Апошнія навіны