Супрацоўнік ДАІ збіў дырэктара менскага кафэ «Верас»
- 13.11.2009, 12:59
За здзяйсненне злачынства супрацоўніку МУС пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамілі БелаПАН у Генеральнай Пракуратуры, пракуратура Першамайскага раёна Менска ўзбудзіла справу па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у адносінах супрацоўніка ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Менгарвыканкама.
10 лістапада ў кафэ «Верас» 34-гадовы супрацоўнік міліцыі і 45-гадовы старшыня нейкага кааператыва з хуліганскіх матываў збілі дырэктара і адміністратара кафэ.
Міліцыянер знаходзіўся ў кафэ па-за службай.
Максімальная санкцыя ч.2 арт. 339 – пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.