BE RU EN

Зборную Беларусі па хакеі можа ўзначаліць чэшскі трэнер

  • 16.11.2009, 12:04

Трое вядомых чэшскіх спецыялістаў Уладзімір Вуйтэк, Мілаш Ржыга і Алаіс Гадамчык разглядаюцца ў ліку кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

Гэта пасада вызвалілася пасля сыходу канадскага трэнера Глэна Хэнлана. Кіраўніцтва ФХРБ плануе вызначыцца з галоўным трэнерам да пачатка снежня.

«Ведаю, што ў Беларусі даволі моцная зборная. Як і для любога спецыяліста, палічыў бы за гонар такое запрашэнне. Бо наперадзі не толькі чэмпіянат свету, але і Алімпіяда», – адзначыў Мілаш Ржыга «Спорт-экспрессу».

Нагадаем, што 2 лістапада Глэн Хэнлан заявіў пра спыненне супрацоўніцтва з беларускай камандай. Такое рашэнне канадзец матываваў сваім маральна-псіхалагічным станам.

20 кастрычніка Глэн Хэнлан быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера менскага «Дынама» пасля хатняй паразы ад хабараўскага «Амура» (1:4). Разам з Хэнланам з менскага «Дынама» звольнены намеснік гендырэктара па хакейных аперацыях Шон Сімпсан, а таксама асістэнты Дэйв Л’юіс і Уладзімір Цыплакоў.

Апошнія навіны