BE RU EN

У рэгіёнах з-за грыпу закрываецца большасць школаў

  • 18.11.2009, 8:26

З-за росту высокага захворвання на ВРВІ і грып у Гомельскай вобласці прыпыненыя заняткі ў большасці школаў.

У гэтым рэгіёне сітуацыя з захворваннем самая складаная: заняткі прыпыненыя ў 74,3% ад агульнай колькасці ўстановаў адукацыі (455), іх не наведваюць каля 143.000 навучэнцаў (91%), перадае БелаПАН.

Па стане на 16 лістапада, у Беларусі закрыта 24,5% школаў, заняткі прыпыненыя ў 870 школах і 37 дзіцячых садах (0,9%).

Рашэнне аб прыпыненні заняткаў прымаюць мясцовыя ўлады. Так, паводле інфармацыі санслужбы горада Менска, у Першамайскім раёне сталіцы на 13 лістапада навучальны працэс прыпынены да 20 лістапада ў СШ № 63, № 70, № 63. Па 22 лістапада не вучацца ў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе № 18 Кастрычніцкага раёна.

Як паведамлялася раней, да заняткаў у школах сталіцы дзеці прыступілі 12 лістапада. Школьныя вакацыі ў Беларусі распачаліся 26 кастрычніка, дзеці павінны былі пайсці ў школу 2 лістапада. Аднак 31 кастрычніка вакацыі былі падоўжаныя па 6 лістапада ў сувязі з тым, што ў Менску адзначаўся пад'ем захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, які, як паведамляла гарадская санслужба, «з 2 лістапада прыняў выражаны характар». Затым вакацыі былі падоўжаныя з 6 лістапада па 11 лістапада ўключна.

Апошнія навіны