З-за ДТЗ на менскай кальцавой дарозе – затор
- 18.11.2009, 10:18
Сутыкненне трох аўтамабіляў раніцай 18 лістапада ў раёне з'езду на вуліцу Казінца, стала прычынай узнікнення вялікага затору.
Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў начальнік АДАІ Кастрычніцкага раёна Менска Сяргей Багаеў.
Зараз на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. У прычынах аварыі яшчэ трэба будзе разбірацца, але найбольш верагодныя з іх: неспрыяльныя ўмовы надвор'я і незахаванне ўдзельнікамі ДТЗ хуткаснага рэжыму і бяспечнай дыстанцыі руху. На шчасце, у гэтай аварыі ніхто не пацярпеў.