У Берасці з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі (Фота)
- 18.11.2009, 10:32
Актывісты руху «Маладая Беларусь» вывесілі ў Берасці нацыянальныя сцягі ў межах кампаніі «За незалежную Беларусь».
Акцыя ў Берасці прайшла ў межах кампаніі «За незалежную Беларусь!», якая прысвечаная нацыянальным сімвалам і накіраваная на адраджэнне гістарычнай памяці і ўспрыманне незалежнасці як галоўнай каштоўнасці любога народа, паведамляе «Радыё Свабода».
Паводле сведчанняў удзельнікаў акцыі, жыхары Берасця маглі назіраць бел-чырвона-белыя сцягі больш за гадзіну, пакуль іх не знялі супрацоўнікі міліцыі.
