BE RU EN

Галоўнага трэнера бабруйскага «Шынніка» адправілі ў адстаўку

  • 18.11.2009, 15:24

На наступны дзень пасля хатняй паразы ў матчы з кіеўскім «Сокалам» (2:4) у адстаўку быў адпраўлены 41-гадовы Васіль Панкоў.

Як паведамляе БелТА, часова выконваючым абавязкі галоўнага трэнера прызначаны 40-гадовы Юрый Файкоў, які да гэтага займаў пасаду старэйшага трэнера. Звальненне Васіля Панкова, які працаваў з камандай ад кастрычніка 2008 года, звязана з нездавальняльнымі вынікамі «Шынніка», які з 23 ачкамі пасля 25 матчаў займае 12-е месца сярод 14 каманд беларускай экстралігі. У мінулым сезоне бабруйская дружына, сфармаваная тады на аснове моладзевай (да 20 годаў) зборнай Беларусі, заняла 10-е месца сярод 14 клубаў.

Прыняўшы бабруйскую каманду Юры Файкоў яшчэ ў мінулым сезоне выступаў у адкрытым чэмпіянаце Беларусі за менскі «Керамін», у 18 паядынках набраўшы 7 (3+4) ачкоў. Раней ён гуляў за менскія «Дынама», «Тарпеда», «Цівалі», «Юнацтва», наваполацкі «Палімір», за клубы Польшчы і Сербіі, а таксама Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, дзе адначасова працаваў і трэнерам.

Апошнія навіны