За авіякатастрофу пад Менскам «С-Эйр» пазбавілася сертыфіката эксплуатанта
- 23.11.2009, 9:41
Летевший из Москвы в Минск самолет BAe-125 разбился на подлете к белорусской столице.
Сертыфікат эксплуатанта расейскай авіякампаніі «С-эйр», чый самалёт BAe-125 з пяццю людзьмі на борце разбіўся ў канцы кастрычніка пад Менскам, рашэннем айчынных авіяцыйных уладаў ануляваны, паведамляе РИА Новости.
«Расавіяцыя анулявала сертыфікат эксплуатанта авіякампаніі «С-Эйр» за выяўленыя факты парушэння эксплуатантам сертыфікацыйных патрабаванняў, звязаных з пагаршэннем узроўня бяспекі палётаў (катастрофа паветранага судна BAe-125, якая адбылася 26 кастрычніка), а таксама незахаванне эксплуатантам правілаў правядзення і забеспячэння палётаў», - кажацца ў паведамленні ведамства.
Рашэнне ўступае ў сілу з 18 лістапада.
Самалёт BAe-125, які ляцеў з Масквы ў Менск, разбіўся на падлёце да беларускай сталіцы. Загінулі два пасажыры: кіраўнік авіякампаніі «С-Эйр», якой належыў борт, Марат Рамашкін і яго ахоўнік Павал Малышаў. Разам з імі ляцелі тры чальцы экіпажа: пілот Аляксандр Самойлаў, яго памочнік Сяргей Знімшчыкаў і бортправадніца Алеся Лагуціна. Усе яны загінулі.