BE RU EN

З 1 снежня даведка для наведвання басейна будзе не патрэбная

  • 23.11.2009, 13:20

У сувязі з гэтым уведзеныя новыя санітарныя нормы і правілы эксплуатацыі басейнаў.

«З адменай даведак басейны ўзмоцняць кантроль як за якасцю вады, так і за кліентамі. У спартова-аздараўленчым комплексе «Алімпійскі» медработнік аглядае на ўваходзе ў басейн кожнага наведніка. Купальны касцюм, каптурык, шлёпанцы - абавязковая ўмова. Плюс уважлівы агляд скурнага покрыва, каб не было ніякіх высыпанняў», - заявіла ў інтэрв'ю Першаму каналу урач-паразітолаг Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольга Семіжон.

Санслужбы супакойваюць: адмена даведак не адаб'ецца на здароўі наведвальнікаў басейна.

«Галоўнае - выконваць элементарныя правілы гігіены. Тым больш што працаўнікі басейна зацікаўленыя ў сваіх кліентах, а таму павінны рабіць усё, каб абараніць іх здароўе. Ну, а калі наведнік бачыць, што санітарныя нормы не выконваюцца, ён можа звярнуцца ў гарадскую альбо раённую санслужбу. У лепшым выпадку басейн аштрафуюць, у горшым - зачыняць», - сказала старэйшая медсястра спартова-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі» Святлана Сіўчык.

Апошнія навіны