Менчук стаў 11-кратным чэмпіёнам свету па тайскім боксе
- 23.11.2009, 15:13
На турніры ў галандскім горадзе Бэрневэльдзе Дзмітрый Шакута абараніў свой тытул у баі з мясцовым спартоўцам Сэмам Бранам.
Як распавёў «Менск-Навіны» трэнер спартоўца Генадзь Капшай, паядынак прайшоў у высокім тэмпе ўсе пяць раўндаў. Пасля прайграных Сэмам Бранам першага і другога адрэзкаў у трэці галандзец перамог. Але сіл на астатнія два ў яго не хапіла. Перамогу атрымаў беларускі баксёр Дзмітрый Шакута.
Нагадаем, што ў верасні мінулага года апаненты ваявалі за тытул у галандскім Алкмаары. Тады перамогу накаўтам атрымаў менчук.