BE RU EN

У Баранавічах не далі памяшканне для сустрэчы з Анатолем Тарасам

  • 23.11.2009, 15:15

Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама адмовіў у памяшканні для правядзення сустрэчы з гісторыкам, прафесарам псіхалогіі Анатолем Тарасам.

У адказе гаворыцца, што памяшканні бібліятэкі прызначаныя для мерапрыемстваў самой бібліятэкі, а ў яе планах такога мерапрыемства не значыцца, перадае «Еўрарадыё».

Сустрэча прайшла ў адным з прыватных дамоў, куды сабралася больш за 50 чалавек. Анатоль Тарас распавёў, што рыхтуе чарговую кнігу «Савецкія партызаны: міфы і легенды».

Анатоль Тарас — аўтар папулярных кніг «Баявая машына», «Гісторыя імперскіх адносінаў: беларусы і рускія» «Анатомія нянавісці. Расейска-польскія канфлікты ў XVIII-ХХ стагоддзях».

Апошнія навіны