BE RU EN

У Беларусі высадзіцца расейскі міліцэйскі спецназ

  • 24.11.2009, 12:17

25-26 лістапада ў Менску пройдуць сумесныя тактыка-спецыяльныя вучэнні падраздзяленняў асобага і спецыяльнага прызначэння міністэрстваў унутраных спраў Беларусі і Расеі.

Як паведамляе БелаПАН, мэта мерапрыемстваў – развіццё і ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі сіл антытэрарыстычнай скіраванасці.

30 супрацоўнікаў расейскага атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння «Зубр» і пяць супрацоўнікаў атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння «Рысь» разам з беларускімі калегамі з АМАПу ГУУС Менгарвыканкама і СПБТ «Алмаз» адпрацуюць пытанні па дэблакаванні будынкаў, абясшкоджванню ўзброеных злачынцаў і вызваленню закладнікаў.

Паводле намесніка начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі Віктара Палея, дадзеныя вучэнні запланаваны ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы «саюзнай дзяржавы» «Барацьба са злачыннасцю на тэрыторыі дзяржаў-удзельнікаў Дамовы пра стварэнне «саюзнай дзяржавы» на перыяд 2008-2012 гады».

Апошнія навіны