BE RU EN

Пракуратура пераследуе незалежную журналістку

  • 25.11.2009, 10:45

Незалежная журналістка з Бярозы Тамара Шчапёткіна атрымала позву з запрашэннем з'явіцца 25 лістапада ў 15:00 на «размову» у раённую пракуратуру.

У паперы, атрыманай праз пошту, было адзначана: праходзіць жанчына будзе ў якасці «сведкі». Але, як адзначае «Радыё Свабода», пры гэтым не было пазначана, па якой менавіта справе.

Калі Тамара Шчапёткіна патэлефанавала ў ведамства і пацікавілася, на якую размову ёй настройвацца, пракурорскі работнік проста адказаў: незаконная журналісцкая дзейнасць.

Тамара Шчапёткіна супрацоўнічае з «Радыё Рацыя», што часта і з'яўляецца падставай для «размовы» у праваахоўных органах.

Апошнія навіны