П’яны гамельчук абяцаў падарваць лукашэнкаўскую бібліятэку
- 25.11.2009, 14:33
Такім чынам жыхар Гомельскага раёна хацеў прыцягнуць увагу да сваіх асабістых праблем.
Паводле інфармацыі прэс-службы, 24 лістапада ад дзяжурнага УКДБ па Гомельскай вобласці паступіла паведамленне, што да іх на гарадскі нумар дзяжурнай часткі паступіў званок ад невядомага, які паведаміў, што мае намер падарваць будынак Нацыянальнай бібліятэкі з мэтай прыцягнення грамадства да яго асабістых праблем.
Асобу тэлефанаваўшага ўсталявалі – гэта жыхар пасёлка Фашчаўка Гомельскага раёна 1961 года нараджэння. Мужчына падчас допыту патлумачыў, што знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і не аддаваў справаздачу сваім дзеянням. Падчас дагляду месца жыхарства гэтага грамадзяніна выбуховых прыладаў выяўлена не было. Праводзіцца праверка.
Нагадаем, што паседжанне Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці адбудзецца ў Менску 27 лістапада. Прэзідэнты Расеі, Беларусі і Казахстана падпішуць дакументы, звязаныя з пачаткам функцыянавання Мытнага саюза.