BE RU EN

Расце колькасць самагубстваў сярод міліцыянтаў

  • 26.11.2009, 10:51

У Гомельскай вобласці адбыўся дванаццаты акт суіцыду з боку супрацоўнікаў міліцыі Беларусі ў 2009 годзе. Міністэрства ўнутраных спраў на гэта ніяк не рэагуе

Гэтым разам трагедыя адбылася ў вёсцы Копцевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Там, у павеці бацькоў, быў знойдзены міліцыянт палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама,які вісеў у пятлі. Хлопцу было ўсяго 20 гадоў і ў органах унутраных справаў ён паспеў адпрацаваць крыху больш за паўгады. У цяперашні час пракуратура высвятляе прычыны трагедыі, паведамляе «Ежедневник».

Трэба адзначыць, што такога масавага самагубства супрацоўнікаў міліцыі ў Беларусі яшчэ не было. Аднак, дзіўная справа, МУС на гэта ніяк не рэагуе.

Апошнія навіны