BE RU EN

Памёр сербскі пісьменнік Міларад Павіч

  • 30.11.2009, 17:54

Сербскі паэт, пісьменнік, перакладчык і гісторык сербскай літаратуры памёр ва ўзросце 80 гадоў.

Міларад Павіч памёр ад інфаркту 30 лістапада ў 13.10 па мясцовым часе.

Спецыяліст па сербскім барока і паэзіі сімвалізму Павіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1929 года ў Белградзе ў сям'і скульптара і выкладчыцы філасофіі. У 1949-1953 гадах вучыўся на філасофскім факультэце ўніверсітэта Белграда, пазней атрымаў ступень доктара філасофскіх навук у галіне гісторыі літаратуры ў загрэбскім універсітэце, адзначае NEWSru.com.

Перад тым як цалкам прысвяціць сябе літаратурнай творчасці Павіч некаторы час выкладаў у розных універсітэтах (у парыжскай Сарбоне, у Вене, Фрайбургу, Рэгенсбургу і Белградзе).

Яго першая паэтычная складанка («Палімпсесці») быў выдадзены ў 1967 годзе. У 1971 годзе была апублікавана наступная вершаваная складанка «Месяцовы камень».

Сусветную вядомасць Павічу прынёс раман «Хазарскі слоўнік» (1984), які стаў бэстсэлерам.

Павіч працаваў у газетах, пісаў крытычныя нататкі, манаграфіі па гісторыі старажытнай сербскай літаратуры і паэзіі сімвалізму, перакладаў вершы з еўрапейскіх моў.

У 1991 годзе ўвайшоў у склад Сербскай акадэміі навукі і мастацтва. У 2004 годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Павіч валодаў расейскай, нямецкай, французскай, некалькімі старажытнымі мовамі. Перакладаў Пушкіна і Байрана на сербскую мову.

Апошнія навіны