BE RU EN

Беларускія вну не плануюць закрываць на каранцін

  • 5.11.2009, 10:46

Каранцін у беларускіх ВНУ пакуль уводзіць не плануецца. Колькасць студэнтаў, якія не з'яўляюцца на заняткі з-за грыпу, пакуль не перавысіла неабходны парог.

Прарэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Міхаіл Мішкевіч распавёў «Еўрарадыё», што падставаў для закрыцця ўніверсітэта няма. На заняткі студэнты ўсёткі ходзяць, часам нават у марлевых павязках:

«У мяне самога сёння была першая лекцыя з раніцы: адсутнічала ўсяго 3 чалавекі з 75. Мы не плануем закрываць універсітэт. Ёсць, вядома, студэнты, якія хварэюць, аднак пра нейкую эпідэмію ў нашых шэрагах казаць нельга. У мяне на лекцыі, напрыклад, сядзелі два чалавекі ў масках. Не ўпэўнены, вядома, што яны дапамагаюць...», - сказаў Мішкевіч.

Сакратар рэктара Белдзяржуніверсітэта таксама нічога не ведае пра каранцін для студэнтаў:

«Асабіста я нічога не чула наконт таго, каб нас закрывалі на нейкі каранцін», - сказала яна.

Нават сярод студэнтаў чутак пра магчымы каранцін няма, кажа сакратар прафкама БНТУ:

«У нас пакуль не плануецца закрываць універсітэт на каранцін», - запэўнілі ў прафкаме.

Апошнія навіны