BE RU EN

Падпіска на газеты вырасла ў кошце

  • 1.12.2009, 9:43

Кошт паўгадавой падпіскі на друкаваныя СМІ павялічыўся на 2—20%.

Пра гэта сведчыць праведзенае параўнанне падпісных каталогаў на першае паўгоддзе 2010 года і другое паўгоддзе 2009 года, перадае БелаПАН.

Паўгадавыя камплекты «Советской Белоруссии», «Звязды», «Народнай газеты» і «Рэспублікі» падаражэлі на 10% (першых трох газетаў — з 63.600 да 69.960 рублёў, апошняй — з 64.200 да 70.620), «Знамени юности» — на 4,7% (з 32.100 да 33.600), «Аргументов и фактов в Беларуси» — на 3,8% (з 39.000 да 40.500), «7 дней» — на 2% (з 30.120 да 30.720), «Комсомольской правды в Беларуси» — на 1,8% (са 129.720 да 132.000).

На 20,7% узрос кошт падпіскі на «Беларускую ніву» (з 52.200 да 63.000 рублёў), на 16,4% — на «Беларускую ваенную газету» (з 36.240 да 42.180), на 10,9% — на газету «На страже» (з 23.580 да 26.160), на 2,3% — на «Обозреватель» (з 30.840 да 31.560).

«Белгазета» падаражэла на 9,6% (з 34.260 да 37.560 рублёў), «Беларусы і рынак» — на 7,1% (з 32.220 да 34.500), «Наша ніва» — на 0,4% (з 49.320 да 49.500). Кошт паўгадавога камплекта «Народнай волі» не змяніўся (57.000).

Кошт падпіскі на «Спартыўную панараму» павялічыўся на 10,5% (з 79.800 да 88.200 рублёў), «Прэсбол» — на 6,8% (са 109.730 да 117.230), «Усё аб футболе»— на 2,9% (з 31.020 да 31.920), «Спорт-экспрэс у Беларусі» — на 2% (са 185.330 да 188.960).

Вырас кошт падпіскі на большасць абласных газетаў. «Віцебскі рабочы» падаражэў на 14,7% (з 40.800 да 46.800 рублёў), «Мінская праўда» — на 14,3% (з 42.000 да 48.000), «Гродненская праўда» — на 7,8% (з 34.800 да 37.500), «Зара» — на 6,2% (з 39.000 да 41.400), «Магілёўская праўда» — на 5% (з 39.720 да 41.700). Не змяніўся кошт падпіскі на «Гомельскую праўду» (45.600).

Кошт падпіскі прыведзены без уліку зніжак.

Апошнія навіны